Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

НЯЎДАЛЫ ХАБАР

З газэт

Паляваў аб‘езчык у лесе —
Стрэльнуў лісу ў самы рот.
Аблупіў з яго ён скуру,
Мяса выкінуў пад плот.
Ў той-жа дзень — на тое ліха —
Хітры, жвавы, як уюн,
К палясоўшчыку па дрэва
Прэцца неякі шляхтун.
І каб мець пасьпех адразу,
Каб ня гнаць дарэмна воз,
Ён аб‘езчыку у сене
Зад бараніны прывëз.
Але тут на перашкодзе
Ён спаткаў другіх сялян,
Што чакалі гэтак сама
Добы дзьве ужо — дальпан!
Шляхціц стаў. Каня пры плоце
Прывязаў і ў хату сам:
„Даражэнькія паночкі,
Я прывёз гасьцінчык вам“.
У гэты час — галодны зраня —