Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

На ўсю хату галава
Лупачамі засьвяціла,
Як упоўначы сава!
Вось гасьцінец! Вось хвалёны!
Бяз дыху, бяз сіл і ног,
Шляхціц з хаты, як шалёны,
Пакаціўся за парог…

∗   ∗

З тэй пары — гавораць людзі —
Што аб‘езчык-небарак
Да бараніны навекі
Страціў свой даўнейшы смак!

|}