Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

ПОП-АБЖОРА.

Пра папоў пісаў я многа,
А як глянем — выйдзе мала…
Значыць — новая дарога:
Ну, кабылка, што прыстала!
Едзем проста у Паляны.
Азярычына пад бокам.
Натапырым свае вушы
І паглядзім шчырым вокам.
Адчыняй, Лукаш, вароты
Ды ня бойся — з Менску госьці:
За пакорм грашмі заплоцім,
Калі там якое штосьці:
Зьлез Лукаш старэнькі з печы,
Браму насьцеж: „Калі ласка,
Просім ў хату… Гэй, яешню
Прыпячы хутчэй, Параска!“
Стол засьцелены абрусам,
Чыста вымытыя лавы,
Сам Лукаш ў кашулі чыстай,
Стогадовы, але жвавы.
Адпалуднаваўшы разам,
Покуль стол прыбрала маці,