Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

І да самай цёмнай ночкі
Гналі жужалем „туды“.
Стаў расьці жывот, як вата…
Посьле раптам — зразу — бух!
Быццам стрэльнула гармата
І — ў шматы увесь трыбух!
Грамадзяне з перапуду
Хто у дзьверы, хто ў вакно…
Што далей было — ня буду
Гаварыць, скажу адно:
Што на вуліцы — ня кпіны —
Кожны доўга сьвітку трос,
І ва ўсіх — не бяз прычыны!
Ў бок служыў чамусьці нос…
Вось і ўсё! „Сьцялі Мар‘яна! —
Загадаў дачцы Лукаш:
Спаць пара. Ужо ня рана —
Заўтра трэба на кірмаш“…
Ўсіх, хто гэта прачытае,
Я бяз хітрасьці прашу,
Хай падзяку спачувае
Толькі к дзеду Лукашу.

|}