Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

РЭХА

(З нязнанага аўтара).

Выбачайце мне, старому,
Што я гутарку вяду
Пра згарэўшую салому
І даўнейшую брыду.

Але часам аглянуцца
Трэба, мілыя, назад,
Каб ніколі не спаткнуцца
І трымаць за новы лад!

З гэтай мэтаю і толькі
Я вярчу верацяно
І пішу пра тыя болькі,
Што залечаны даўно!

Ў часе ўлады Мікалая
Граф Таўсты міністраваў,
І ў сябры, карысьць малая,
Дурнаву і Плеву ўзяў.

Мала гэтага — Заіка
Разам з імі сеў за стол,
І пашла гуляць музыка —
Хоць бяры у рукі кол!