Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Бо дзяржава не таўсьцее —
І на іхнім паваду
Заікаецца, дурнее
І плюецца ў бараду!

Бачаць гэта заправілы:
Кепска! музыка ня ў прок,
І народ рыхтуе вілы
Садануць у царскі бок!

Сталі думаць звадыяшы,
І каб людзям рады даць —
Пачалі, як Мэсыяшы,
Туды-сюды вандраваць!

У кішаню схаваўшы хвігу —
Хай каршун іх задзярэ! —
Той У Менск, другі у Рыгу,
Трэці ў Кіеўшчыну прэ…

Торбай сыплюцца мільёны
І падзякі ад цара,
І дарэмныя вагоны
І куплëнае „ура!“

А народ? Палепшыў долю?
Можа, стаў гаспадаром?
Мае землю, мае волю? —
Пашукай за каўняром!