Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Ён-бы зразу ўбачыў ваду
І пазнаў бы дзе тут ліха —
Ці на перадзе, ці ззаду.
Але дзе там — ля стадолы,
Як у казцы той царэвіч,
Ужо круціцца вакола
Ян Працкевіч з Таўкачэвіч.
Ў жывадзёрні — пагалоска —
Скончыў ён свой курс навукі,
І яго шануе вёска
Так, як майстра на ўсе рукі.
Канавал наш туды-сюды,
Выкладае ўсю навуку,
То зірне каню у зубы,
То пад хвост усуне руку.
Лупаў-соваў чуць ня добу
Як у пень — ні даць, ні ўзяці!
І ніяк ня змог хваробу
Ані кроплі распазнаці.
„Не з таго, мусі быць, боку
У каня хвароба стала:
Ня іначай — ад уроку
Ў „кнігах“ нейкая завала!“
З гэтай думкі — ён за пугу,
Прэ каню ў жывот праз горла,
Аж у того цераз храпу
Кроў крініцаю папёрла.
Ўсьлед за пугай хварасьціну