Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

Так упёр — скажу папросту, —
Што назад аберуч выцяг
Ўжо ня згорла, а з-пад хвосту…
Ад такое дапамогі
У каня — вантробы пупам,
Ён задраў у гору ногі
І, капцы, зваліўся трупам.
Вось якія вышлі рэчы!
Канавала у падзяку
Грумякамі ў грудзі-плечы
Гнаў Турэцкі, як сабаку!
Ці-ж ня час, браткі сяляне,
Кінуць-рынуць забабоны,
Бо іначай сьвет ня гляне
На мужыцкія загоны!

|}