Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

ПАПРАВІЛА!

Праўдзівае здарэньне каля помніка Аляксандру II.

Не цяпер — яшчэ Мікола
Быў царом, калі Сысой
У Менск прывёз на продаж кола
І жанчыну ўзяў з сабой…

Ён хацеў сваёй Альжбеце
Лад тутэйшы паказаць,
Бо ня здарылась кабеце
За Паперню й кроку даць.

Зразу ім пашанцавала:
На Траецкай, на гары
З возу ўсё і як папала —
Расхапілі гандляры…

Ўзяў Сысой наш поўкватэркі,
Кумпяка кавалак сьпёр
І каня свайго да Бэркі
Пастаяць завёў на двор.

Стуль, узяўшы ў рукі палку,
Што ляжала каля дроў, —
У касьцёл цераз „Брахалку“[1]
Ён кабеціну павёў…

  1. „Брахалкай“ называецца ў Менску сквар, што ляжыць насупроць Саўнаркому на пляцу Волі.