Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

ПОП І ЧОРТ

(Пераклад)

У цэркве неяксьці пад сьвята,
Перад люднай грамадой
Меў звычайную прамову
Поп у рызе залатой.
Босы, голы і галодны
Быў і Янка і Пятрук,
Ў гузакох былі іх рукі —
Поп быў гладкі, як япрук.
„Братцы!“ ён хлусіў народу:
„Вы працівіцесь панам,
Наракаеце на бога,
Што жывецца кепска вам.
Памятайце, што за гэта,
Як надыйдзе страшны суд,
Ў пекла самае пацягнуць
Чэрці вас дзеля пакут.
Будуць вас пароць ражнамі,
Перыць цэпам ці калом,
Або скуру драць крукамі
І ў смале варыць жыўцом.
Трэба кінуць паняверку
І пагарду сваю збыць,