Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАГАДКА.

З народных жартаў.

Як учора з сенавалу
Йшоў у сваю я старану,
Мне зязюля загадала
Трэйчы загадку адну:

Хто на сьвеце весялейшы
За усіх, усіх, усіх?
І мудрэйшы, і дурнейшы
І за гэтых, і за тых?

Я — адразу: ўсякі знае —
Найвясельшы гэта — поп,
Бо як жэняцца, сьпявае
І пяе, як ложаць у гроб!

Наймудрэй? — скажу і жабе —
Ксёндз! няхай яму зарве,
Бо ня жэніцца на бабе
І з кабетаю жыве!

А дурнейшым — так выходзіць —
Трэба рабіна лічыць,
Бо ён рэжа там і шкодзіць,
Дзе ня грэх і прытачыць!