Старонка:Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў (1925).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

НА СТАРЫ ЛАД

Эх! ня ўсё яшчэ на сьвеце
Так, як трэба, мой браток:
У Барысаўскім павеце
Ёсьць „Задор‘еўскі“ куток.

Там пануе панам паня
На узгорку, у ляску,
Парабкі ёй цягнуць сані,
Як раней, хоць па пяску.

Паня тупне, паня крыкне:
„Помні, Янка!“ І батрак
Перад ёю ані пікне —
Ходзіць гэтак, ходзіць так.

Паня хлусіць, што уладу
Хутка скіне польскі пан,
І таго, хто мецьме ваду,
Ён паставіць пад паркан.

Дурні вераць гэтай казцы
(На сяле яшчэ іх шмат) —
І, каб быць у панскай ласцы,
Сьцерагуць даўнейшы лад: