Старонка:Про багацтво да бьедносць (1881).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

всьеју грамадоју і паслалі да пана трох виборних. Пан загарадзів нам па сьем рубльов за дзьесьанціну, бо натто хацьелось јаму посльа ньенавістно волі најехаць заграніцу на цьоплије води. Посльа јон аддавав нам полье і па шесць, і ми би јіх аддалі јаму, бо мајем савсьем мало польа, да толькі гдзье ж взьаць мужикам 6000 рубльов з разу. Казалі ми пану што будзьем плаціць за кожније три мьесьаци, да јон і слухаць ньезахацьев. Тим часом наскочив жидок Льејба што можа ј ви јаго знајцье. Дав јон пану па пьаць с палавінају рубльов і всье гроши за год з разу, і дастав аренду на дванаццаць гадов.

Льејба зараз завьов вьеликајо гаспадарство. За паном ми јешче најмалі трохі польа за гроши, а Льејба јак став на хазьајство, зараз абјавів, што нье дасць нікому і ні сажені польа за гроши, а сам думаје јаго абрабльаць, а калі будзье аддаваць, то хіба бабам пад льон на одрабодкі, за жніво. І јак же јон сам „вирабльаје“ тују зьемльу? Всьо тоје полье, што јон маје, „вирабльаје“ сам, толькі нашимі рукамі. Правда, Льејба нам плаціць, алье ж