Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

Мяне выбралі старшынёй, але якраз у гэтую хвіліну, калі я адкрыў сход, праклятая рыба пачала зноў піць, і мы ўсе разбегліся па сваіх караблях.

Назаўтра мы зноў сабраліся і я падаў такую прапанову: звязаць дзве самыя высокія мачты і, як толькі рыба раскрые рот, паставіць іх старчма, каб яна не магла сашчаміць чэлюсці. Тады яна так і астанецца з разяўленай ляпай, і мы лёгка выплывем назад.

Мая прапанова была прынята аднагалосна.

Дзвесце самых дужых матросаў паставілі ў страшыдліным роце дзве высачэзныя мачты — і яно не магло закрыць рот. Караблі весела выплылі з яго жывата ў адкрытае мора. Выявілася, што ў жываце гэтай аграмадзіны было семдзесят пяць