Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Аднойчы раніцой, падышоўшы да акна, я заўважыў у сажалцы дзікіх качак.

Я схапіў стрэльбу і кулём вылецеў з дому.

Але ад спешкі, збягаючы па ўсходках, я стукнуўся галавою аб дзверы, ды так моцна, што з вачэй у мяне пасыпаліся іскры.

Гэта не спыніла мяне.

Я пабег далей. Вось нарэшце і сажалка. Нацэльваюся ў самую тлустую качку, хачу стрэліць — і, на маё няшчасце, заўважаю, што ў стрэльбе няма крэменя. А без крэменя нельга страляць.

Што рабіць? Пабегчы дахаты па крэмень?

Але-ж, качкі могуць паляцець.

Засмучоны, я апусціў стрэльбу, праклінаючы ўсё на свеце, і раптам мне прышла ў галаву выдатная думка. З усяе сілы я ўдарыў сябе кулаком па праваму воку. З вока, вядома, так і пасыпаліся іскры, і порах у той-жа момант успыхнуў. Так! Порах успыхнуў, пачуўся стрэл, і я адразу забіў дзесяць найлепшых качак. Раю вам кожны раз, калі вы ўздумаеце раскласці агонь, здабываць з правага вока такія-ж іскры.


ДЗІЎНАЕ ПАЛЯВАННЕ

Мінс іншым, са мною былі і больш пацешныя выпадкі. Аднаго разу я прабыў на паляванні ўвесь дзень і пад вечар наткнуўся ў глухім лесе на нейкае вялікае возера, якое так і кішэла дзікімі качкамі. Ніколі яшчэ не бачыў я такога мноства качак!

На жаль, у мяне не асталося ніводнай кулі.