Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Другі на маім месцы збянтэжыўся-б, але я чалавек адважны і здагадлівы.

Я зрабіў руль з мае вопраткі і, кіруючы качкамі, хутка падляцеў да дому.

Але як спусціцца ўніз? Вельмі проста. Мая здагадлівасць дапамагла мне і тут. Я скруціў некалькім

качкам галовы, і мы сталі павольна апускацца на зямлю.

Я трапіў якраз у комін маёй уласнай кухні! Каб вы толькі бачылі, як быў здзіўлен мой повар, калі я з‘явіўся перад ім на камінку!

На шчасце, повар яшчэ не паспеў распаліць агонь.


КУРАПАТКІ НА ШОМПАЛЕ

О, здагадлівасць — вялікая рэч! Неяк мне здарылася адным стрэлам падстрэліць сем курапатак. Пасля гэтага нават ворагі мае не маглі не прызнаць, што я — першы стралок на ўсім свеце, што такога стралка, як Мюнхаузен, яшчэ ніколі не было!