Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Я стрэліў, але прамахнуўся.

Куля мая праляцела якраз паміж парасём і свіннёй.

Парасё завішчэла і шмыгнула ў лес, а свіння асталася на месцы, як укопаная.

Я здзівіўся: чаму і яна не ўцякае ад мяне? Але, падышоўшы бліжэй, я зразумеў, у чым справа.

Свіння была сляпая і не бачыла дарогі. Яна магла гуляць па лясах, толькі трымаючыся за хвосцік свайго парасяці.

Мая куля разарвала гэты хвосцік. Парасё ўцякло, а свіння, астаўшыся без яго, не ведала, куды ёй ісці. Бездапаможна стаяла яна, трымаючы ў зубах кавалак хвосціка.

Тут мне прышла ў галаву бліскучая думка. Я схапіў гэты хвосцік і павёў свінню да сябе на кухню. Бедная сляпая пакорліва ішла ўслед за мною, думаючы, што яе па-ранейшаму вядзе парасё!

Так, я павінен паўтарыць яшчэ раз, што здагадлівасць вялікая рэч!