Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Зразумела, што пасля такой аперацыі ён мёртвы ўпаў да маіх ног.

Я пашыў з яго скуры добрую цёплую куртку, і, калі вы не верыце мне, ахвотна пакажу яе вам.


ШАЛЁНАЯ ФУТРА

Дарэчы, у маім жыцці былі падзеі і больш страшныя, чым сустрэча з ваўкамі.

Неяк раз у Пецербургу за мною пагнаўся шалёны сабака.

Я кінуўся ад яго наўцёкі.

Але на плячах у мяне была цяжкая футра, якая перашкаджала бегчы.

Я скінуў яе набягу, ускочыў у дом і зачыніў за сабою дзверы. Футра так і асталася на вуліцы.

Шалёны сабака накінуўся на футру і пачаў кусаць яе са злосцю. Мой слуга выбег з дому, падняў футру і павесіў яе ў той шафе, дзе вісела ўсё маё адзенне.