Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

ВАСЬМІНОГІ ЗАЯЦ

Так, нямала цудоўных гісторый здарылася са мною ў Расіі!

Аднойчы я гнаўся за незвычайным зайцам.

Заяц быў на дзіва быстраногі. Бяжыць усё наперад і наперад — і хоць-бы прысеў адпачыць.

Два дні я гнаўся за ім, не злазячы з сядла, і ніяк не мог дагнаць яго.

Мой верны сабака Дыянка не адставаў ад зайца ні на шаг, але я ніяк не мог наблізіцца да яго на адлегласць стрэлу.

На трэці дзень мне ўсё-такі ўдалося падстрэліць гэтага праклятага зайца.

Як толькі ён упаў на траву, я саскочыў з каня і кінуўся разглядаць яго. Уявіце сабе маё здзіўленне, калі я ўбачыў, што ў гэтага зайца, акрамя яго звычайных ног, былі яшчэ запасныя. У яго было чатыры нагі на жываце і чатыры на спіне!

Так, на спіне ў яго былі добрыя вынослівыя ногі! Калі ніжнія ногі ў яго стомліваліся, ён перакульваўся на спіну жыватом уверх і бег на запасных нагах.

Нічога дзіўнага, што я, як ачмурэлы, трое сутак ганяўся за ім!