Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

Так, я выцягнуў з балота і сябе, і свайго каня, і калі вы думаеце, што гэта лёгка, паспрабуйце зрабіць гэта самі.


ПЧАЛІНЫ ПАСТУХ і МЯДЗВЕДЗІ

Але ні сіла, ні адвага не выратавалі мяне ад страшэннай бяды.

Аднаго разу ў час бою туркі акружылі мяне, і хоць я біўся, як тыгр, але ўсё-ж трапіў да іх у палон.

Яны звязалі мяне і прадалі ў няволю.

Для мяне пачаліся чорныя дні. Праўда, работу Мно давалі не цяжкую, але даволі сумную і надакучлівую: мяне прызначылі пчаліным пастухом. Кожнае раніцы я павінен быў выганяць султанавы пчолы на лужок, пасвіць іх увесь дзень, а ўвечары заганяць у вуллі.

Спачатку ўсё ішло добра, але вось неяк аднаго разу, пералічыўшы сваіх пчол, я заўважыў, што аднае нехапае.

Я пайшоў шукаць яе і хутка ўбачыў, што на яе напалі два велізарныя мядзведзі, якія, відаць, хацелі разарваць яе папалам і паласавацца яе салодкім мёдам.