Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

Я з радасцю засунуў яго за пояс і хацеў спусціцца ўніз на зямлю.

Але не тут-то было: сонца высушыла мой бабовы сцебялёк, і ён рассыпаўся на дробненькія часткі.

Убачыўшы гэта, я ледзь не заплакаў ад гора.

Што рабіць? Што рабіць? Няўжо мне ніколі не вярнуцца на зямлю? Няўжо я так і астануся ўсё жыццё на гэтым сумным месяцы? О, не! Нізавошта! Я падбег да саломы і пачаў віць з яе вяроўку. Вяроўка вышла нядоўгая, але што за бяда! Я пачаў спускацца па ёй. Леваю рукой я ссоўваўся па вяроўцы, а ў правай трымаў тапорык.

Але хутка вяроўка скончылася, і я павіснуў у паветры, паміж небам і зямлёю. Гэта было страшна, але я не спалохаўся. Доўга не думаючы, я схапіў тапорык і, моцна ўзяўшыся за ніжні канец вяроўкі, адсек яе верхні канец, ды прывязаў яго да ніжняга. Гэта дало мне магчымасць апусціцца ніжэй да зямлі.

Але ўсё-ж да зямлі было далёка. Шмат разоў прыходзілася мне адсякаць верхнюю палавіну вяроўкі