Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

і прывязваць яе да ніжняй. Нарэшце я апусціўся так нізка, што мог разгледзець гарадскія будынкі і палацы. Да зямлі аставалася ўсяго тры або чатыры мілі.

І раптам — які жах! — вяроўка адарвалася. Я грымнуўся на зямлю з такою сілай, што прабіў яму глыбінёю не менш як на поўмілі.

Прышоўшы да памяці, я доўга не ведаў, як мне выкарабкацца з гэтай глыбокай ямы. Цэлы дзень я не еў, не піў, а ўсё думаў і думаў. І нарэшце — дадумаўся: выкапаў пазногцямі ўсходкі і па гэтай лесвіцы ўскарабкаўся на паверхню зямлі.

О, Мюнхаузен нідзе не загіне!


ПАКАРАНАЯ СКВАПНАСЦЬ

Практыка, набытая такою цяжкай працай, робіць чалавека разумнейшым.

Пасля падарожжа на месяц я прыдумаў больш зручны спосаб ратаваць сваіх пчол ад мядзведзяў.