Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Вечарам я вымазаў мёдам дышаль у возе і схаваўся недалёка ад яго.

Як толькі змерклася, да воза падкраўся велізарны мядзведзь і пачаў сквапна злізваць мёд, якім быў вымазан дышаль. Абжора так захапіўся гэтым ласункам, што і не заўважыў, як дышаль увайшоў яму ў горла, а пасля ў жывот і нарэшце вылез у яго ззаду.

Гэтага я толькі і чакаў.

Я падбег да воза і ўбіў у дышаль ззаду мядзведзя тоўсты і доўгі цвік! Мядзведзь аказаўся надзетым на аглоблю. Цяпер ужо яму не саслізнуць ні туды, ні сюды. У такім становішчы я пакінуў яго да раніцы.

Раніцаю дачуўся пра гэта сам турэцкі султан і прышоў зірнуць на мядзведзя, злоўленага з такой дзіўнай хітрасцю. Ён доўга глядзеў на яго і рагатаў аж заходзіўся.


КОНІ ПАДПАХАМІ, КАРЭТА НА ПЛЯЧАХ

Неўзабаве туркі адпусцілі мяне на волю і разам з другімі палоннымі адправілі назад у Пецербург.

Але я парашыў выехаць з Расіі, сеў у карэту і паехаў на радзіму. Зіма ў тым годзе была вельмі халодная. Нават сонца прастудзілася, адмарозіла шчокі і ў яго зрабіўся насмарк. А калі сонца прастужана, ад яго замест цяпла