Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

ідзе холад. Можаце сабе ўявіць, як моцна я прамёрз у маёй карэце!

Дарога была вузкая. Па абодвух баках ішлі платы. Я загадаў майму фурману пратрубіць у ражок, каб сустрэчныя фурманкі пачакалі нашага праезду, таму што на таой вузкай дарозе мы не маглі-б размінуцца.

Фурман выканаў мой загад. Ён узяў ражок і пачаў дзьмуць. Дзьмуў, дзьмуў, дзьмуў, але з ражка не вылятала ніводнага гуку! А між тым, насустрач нам ехаў вялікі экіпаж.

Нічога не зробіш, я вылажу з карэты і выпрагаю маіх коней. Затым узвальваю карэту на плечы, — а карэта цяжка нагружаная! — і адным скачком пераскакваю праз плот. Яшчэ адзін скачок, і я пераношу карэту зноў на дарогу, але ўжо ззаду экіпажа.

Гэта было нялёгка нават мне, а вы ведаеце, які я сілач.

Трохі адпачыўшы, я варочаюся да маіх коней, бяру іх пад пахі і такімі-ж двума скачкамі пераношу іх да карэты.