Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

У час гэтых скачкоў адзін з маіх коней страшэнна пачаў брыкацца. Гэта было вельмі нязручна. Але я засунуў яго заднія ногі ў сваю кішэню, і яму хочаш-няхочаш прышлося супакоіцца.

Потым я запрог коней у карэту і спакойна даехаў да бліжэйшай гасцініцы.

Прыемна было сагрэцца пасля такога лютага марозу і адпачыць пасля такой цяжкай работы.


АДТАЎШЫЯ ГУКІ

Мой фурман павесіў ражок недалёка ад печкі, а сам падышоў да мяне, і мы пачалі спакойна гутарыць.

І раптам ражок заіграў: „Тру-туту! Тра-тата“!

Мы вельмі здзівіліся, але тут-жа я зразумеў, чаму на марозе з гэтага ражка нельга было выціснуць ніводнага гуку, а ў цяпле ён заіграў сам. На марозе гукі замерзлі ў ражку, а цяпер, адагрэўшыся каля печкі, адталі і пачалі самі вылятаць з ражка. Мы з фурманам увесь вечар цешыліся гэтай чароўнай музыкай.