Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Частка другая

БУРА

Але не думайце, калі ласка, што я падарожнічаў толькі па лясах ды палях.

Не, мне здаралася не раз пераплываць моры і акіяны, і там трапляліся са мною прыгоды, якіх не траплялася ні з кім.

Плылі мы неяк у Індыю на вялікім караблі. Надвор‘е было слаўнае. Але калі мы стаялі на якары каля нейкага вострава, узняўся вялікі ураган.

Бура наляцела з такою сілай, што вырвала на востраве некальні тысяч (так, некалькі тысяч!) дрэў і панесла іх проста да хмар. Велізарныя дрэвы, што важылі сотні пудоў, ляцелі так высока над зямлёю, што знізу здаваліся нейкімі пярынкамі.

А ледзь толькі бура супакоілася, кожнае дрэва ўпала на сваё ранейшае месца і адразу пусціла