Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

САМЫ ПРАЎДЗІВЫ ЧАЛАВЕК НА ЗЯМЛІ

Маленьні дзядок з вялікім носам сядзіць каля каміна і апавядае пра свае прыгоды.

Яго слухачы смяюцца яму проста ў вочы.

— Ай ды Мюнхаузен! Вось дык барон!

Але ён нават не глядзіць на іх.

Ён спакойна апавядае далей, як ён лётаў на месяц, як ён жыў сярод трохногіх людзей, як яго праглынула велізарная рыба, як у яго адарвалася галава.

Аднойчы нейкі праезджы слухаў-слухаў яго ды раптам закрычаў:

— Усё гэта выдумкі! Нічога гэтага не было, пра што ты апавядаеш.

Дзядок насупіўся і важна адказаў:

— Тыя графы, бароны, князі і султаны, якіх я меў гонар называць лепшымі сваімі прыяцелямі, заўсёды казалі, што я самы праўдзівы чалавек на зямлі.

Навокал зарагаталі яшчэ мацней.