Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

Цэйлонснага сонца ён не баяўся і бадзёра шагаў па гарачых пясках.

Я адстаў ад яго і неўзабаве заблудзіўся ў гушчары незнаёмага лесу. Іду і чую шолах. Азіраюся: перада мною велізарнейшы леў, які разявіў ляпу і хоча мяне разарваць. Што тут рабіць? Стрэльба мая была набіта дробным шротам, якім не заб‘еш і курапаткі. Я стрэліў, але шрот толькі раздражніў лютага звера, і ён накінуўся на мяне з падвоенай злосцю.

Ад жаху я кінуўся ўцякаць, ведаючы, што гэта дарэмна, што страшыдла адным скачком насцігне мяне і разарве. Але куды я бягу? Проста перада мною разявіў ляпу велізарны кракадзіл; ён гатоў быў праглынуць мяне ў тую-ж хвіліну.

Што рабіць ? Што рабіць?

Ззаду — леў, наперадзе — кракадзіл, з левага боку — возера, з правага — балота аж кішыць ядавітымі змеямі.

Страшэнна перапалоханы, я ўпаў на траву і, заплюшчыўшы вочы, падрыхтаваўся да немінучай пагібелі. І раптам у мяне над галавою нібы штосьці пракацілася і грукнула.

Я расплюшчыў вочы і ўбачыў дзіва, якому быў вельмі