Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

У РЫБІНЫМ ЖЫВАЦЕ

Праз тыдзень мы прыехалі ў Італію.

Быў сонечны, ясны дзень, і я пайшоў на бераг Сяродземнага мора купацца. Вада была цёплая. Я — выдатны плавец і заплыў далёка ад берагу.

Раптам бачу: проста на мяне плыве велізарная рыба з шырока разяўленай ляпай. Што было рабіць? Уцячы ад яе было нельга, і таму я скруціўся

ў камяк і рынуўся ў яе разяўленую ляпу, каб найхутчэй праслізнуць міма вострых зубоў і адразу апынуцца ў жываце.

Не кожнаму прышла-б у галаву такая дасціпная хітрасць, але я наогул чалавек востры на розум і, як вы ведаеце, вельмі здагадлівы.

У рыбіным жываце было цёмна, але затое цёпла і ўтульна.

Я стаў хадзіць па гэтай цямніцы, прагульвацца назад і наперад і хутка заўважыў, што гэта не вельмі падабаецца рыбе. Тады я пачаў наўмысля