Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

тупаць нагамі, падскокваць і танцаваць, як вар‘ят, каб добра такі памучыць яе.

Рыба залемантавала ад болю і высунула з вады сваю велізарную морду.

Хутка яе заўважылі з італьянскага карабля, які праплываў міма.

Гэтага-то я і хацеў. Маракі забілі яе гарпуном, а потым усцягнулі к сабе на палубу і пачалі раіцца, як найлепей ім рассячы незвычайную рыбіну.

Я сядзеў унутры рыбы і, прызнацца, дрыжаў ад страху: я баяўся, каб хаця гэтыя людзі не перасеклі і мяне разам з рыбай.

Гэта было-б жахліва!

Але, на шчасце, іх тапары не зачапілі мяне. Ледзь толькі бліснула першае святло, я пачаў крычаць гучным голасам на чыстай італьянскай мове (о, я ведаю італьянскую мову вельмі добра), што я рад бачыць гэтых добрых людзей, якія вызвалілі мяне з маёй душнай цямніцы.

Пачуўшы чалавечы голас з рыбінага жывата, матросы застылі ад жаху.

Яны здзівіліся яшчэ больш, калі з рыбінай ляпы выскачыў я і прывітаў іх ласкавым паклонам.


МАЕ ЦУДОЎНЫЯ СЛУГІ

Карабель, што выратаваў мяне, плыў у сталіцу Турцыі.

Італьянцы, сярод якіх я цяпер апынуўся, адразу ўбачылі, што я чалавек выдатны, і прапанавалі мне астацца на караблі разам з імі. Я згадзіўся, і праз тыдзень мы прыплылі да турэцкага берагу.