Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

Турэцкі султан, даведаўшыся аб маім прыездзе, канешне, запрасіў мяне абедаць. Ён сустрэў мяне на парозе свайго палаца і сказаў:

— Я шчаслівы, што магу вітаць вас у сваёй старадаўняй сталіцы. Спадзяюся, што вы ў добрым здароўі? Я ведаю ўсе вашы вялікія геройскія

ўчынкі, і мне хацелася-б даручыць вам адну трудную справу, якой не выканае ніхто, акрамя вас, таму што вы самы разумны і здагадлівы чалавек на зямлі. Ці маглі-б вы зараз-жа паехаць у Егіпет?

— З радасцю! — адгукнуўся я. — Я так люблю падарожнічаць, што гатоў хоць цяпер на край свету.

Султану мой адказ вельмі спадабаўся, і ён даў мне даручэнне, якое навекі-вечныя павінна астацца тайнаю для ўсіх, і таму я не магу пра гэта расказваць. Так, так, султан даверыў мне вялікую тайну,