Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

бо ён ведаў, што я самы надзейны чалавек ва ўсім свеце. Я пакланіўся і неадкладна адправіўся ў дарогу.

Толькі я ад‘ехаў ад турэцкай сталіцы, як мне напаткаўся маленькі чалавечак, які бег з надзвычайнай хуткасцю.

Да кожнай яго нагі была прывязана цяжкая гіра, і ўсё-ж ён ляцеў як страла.

— Куды ты? — спытаў я ў яго. — І навошта ты прывязаў да ног гэтыя гіры? Яны-ж перашкаджаюць бегчы!

— Тры хвіліны назад я быў у Вене, — адказаў набягу чалавечак, — а цяпер іду ў Канстантынопаль пашукаць сабе якой-небудзь работы. Гіры-ж прывязаў да ног, каб не бегчы вельмі скора, таму што спяшацца мне няма куды.

Вельмі спадабаўся мне гэты дзіўны скараход, і я ўзяў яго да сябе на службу. Ён ахвотна пайшоў услед за мною.