Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

Ён тузануў за вяроўку, і велізарныя дубы, як тонкія былінкі, узляцелі ў паветра і грымнулі на зямлю.

Я, вядома, не пашкадаваў грошай і адразу-ж запрасіў гэтага сілача да сябе на службу.

Калі мы прыехалі ў Егіпет, узнялася такая страшэнная бура, што ўсе нашы карэты і коні кумільгом панесліся па дарозе.

Удалі мы ўбачылі сем млыноў, крыллі якія круціліся, як шалёныя. А на ўзгорку стаяў чалавек і прыціскаў сваю правую ноздру ўказальным пальцам. Убачыўшы нас, ён ветліва зняў капялюш, і бура ў адзін міг сцішылася.

— Што ты тут робіш? — спытаў я.

— Я кручу млыны свайго гаспадара! — адказаў ён. — А каб яны не зламаліся, я дзьму не надта моцна: толькі з аднае ноздры.

„Гэты чалавек мне спатрэбіцца“, падумаў я і прапанаваў яму ехаць са мною.


КІТАЙСКАЕ ВІНО

У Егіпце я хутка выканаў усе султанавы даручэнні. Мая здагадлівасць дапамагла мне і тут. Праз тыдзень я разам са сваімі незвычайнымі слугамі вярнуўся ў сталіцу Турцыі.

Султан быў рад майму звароту і вельмі хваліў мяне за маю ўдалую работу ў Егіпце.

— Вы разумнейшы за ўсіх маіх міністраў, мілы Мюнхаузен! — сказаў ён, моцна паціскаючы мне руку. — Прыходзьце да мяне сёння абедаць!

Абед быў надта смачны, але — увы! — на стале