Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

— Згодзен! — адказаў султан. — Калі да чатырох гадзін вы не даставіце мне з Кітая бутэльку лепшага ў свеце віна, я загадаю адсекчы вам галаву.

— Добра! — усклікнуў я. — Я згодзен на вашы ўмовы. Але калі да чатырох гадзін гэта віно будзе ў вас на стале, вы аддасце мне столькі золата з вашай кладовай, колькі за адзін раз можа панесці адзін чалавек.

Султан згадзіўся. Я напісаў кітайскаму багдыхану пісьмо і прасіў яго падарыць мне бутэльку таго самага віна, якім ён частаваў мяне тры гады назад.

— „Калі вы адмовіце мне ў маёй просьбе, — пісаў я, — ваш прыяцель Мюнхаузен загіне ад рукі ката“.

Калі я скончыў пісаць, было пяць хвілін на чацвертую.