Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

таў у яго, ці не чуе ён тупату ног майго скарахода. Ён прыклаў вуха да зямлі і сказаў мне, на маё вялікае гора, што абібок скараход заснуў.

— Заснуў?

— Але, заснуў. Я чую, як ён храпе далёка-далёка.

У мяне ногі анямелі ад жаху. Яшчэ хвіліна, і я загіну бясслаўнай смерцю.

Я паклікаў другога слугу, таго самага, які нацэльваўся ў вараб‘я. І ён адразу-ж узлез на самую высокую вежу і, стаўшы на дыбачкі, пачаў узірацца ў даль.

— Ну што, ці бачыш ты нягодніка? — спытаў я, задыхаючыся ад злосці.

— Бачу, бачу. Ён разлёгся на лужку пад дубам недалёка ад Пекіна і храпе. А побач з ім бутэлька… Але пачакай-жа, я цябе разбуджу!

Ён стрэліў у вяршок таго дуба, пад якім спаў скараход.

Жалуды, лісце і голле пасыпаліся на соннага пасланца і разбудзілі яго.

Скараход усхапіўся, працёр вочы і кінуўся бегчы як ашалелы.