Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

ПАГОНЯ

Але здарылася тое, чаго я так баяўся.

Толькі мы ад‘ехалі ад берагу, як скарбнік пабег да свайго ўладара і сказаў яму, што я дачыста абрабаваў скляпы. Султан да таго раззлаваўся, што паслаў за мной наўздагон увесь свой ваенны флот.

Убачыўшы мноства баявых караблёў, я, прызнацца, не на жарты струсіў.

— Ну, Мюнхаузен! — сказаў я сабе. — Прышла твая апошняя гадзіна. Цяпер ужо табе не будзе ратунку. Уся твая хітрасць не дапаможа табе…

Я адчуў, што мая галава, толькі што ўмацаваная ў мяне на плячах, зноў нібы адлучаецца ад тулава.

Раптам да мяне падышоў мой слуга, той, у якога былі магутныя ноздры.