Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

— Не бойцеся. Яны нас не дагоняць! — сказаў ён са смехам, пабег на карму і, накіраваўшы адну ноздру супроць турэцкага флота, а другую супроць нашых парусаў, узняў такі страшэнны вецер, што ўвесь турэцкі флот у адну хвіліну адляцеў ад нас назад у гавань.

А наш карабель, які падганяў мой магутны слуга, хутка паімчаўся наперад і праз дзень дабраўся да Італіі.


МЕТКІ СТРЭЛ

У Італіі я зажыў багацеем, але спакойнае, мірнае жыццё было мне не па густу.

Мне хацелася новых прыгодаў і геройскіх учынкаў.