Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

У вызначаным мною пункце два ядры — наша і ворагава — сустрэліся і стукнуліся з страшэннай сілай, і ворагава ядро паляцела назад.

Вы разумееце: яно паляцела назад да іспанцаў.

Яно адарвала галаву іспанскаму гарматніку і шаснаццаці іспанскім салдатам.

Яно збіла мачты ў трох караблях, што стаялі ў іспанскай гавані, і паляцела проста ў Афрыку.

Праляцеўшы яшчэ дзвесце чатырнаццаць міль, яно упала на страху беднай сялянскай хаты, дзе жыла нейкая бабка. Бабка ляжала на спіне і спала, а рот у яе быў адкрыты. Ядро прадзіравіла страху, трапіла спаўшай бабцы проста ў рот, выбіла ў яе апошнія зубы і стала ў горле — ні туды, ні сюды!

У хату ўбег яе муж, чалавек гарачы і здагадлівы.

Ён засунуў ёй руку ў горла і паспрабаваў дастаць адтуль ядро, але яно не скранулася з месца.

Тады, ні хвіліны не марудзячы, ён паднёс да