Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

Яны ўспыхнулі як порах. Пачаўся страшэнны пажар.

Іспанцы прачнуліся і ў роспачы пачалі бегаць па лагеру.

Ім здалося з перапалоху, што ўночы ў іх лагеры перабыло сем або восем англійскіх палкоў.

Яны не маглі сабе ўявіць, што гэты разгром мог зрабіць адзін чалавек!

Іспанскі галоўнакамандуючы ад жаху кінуўся наўцёкі і не спыняючыся бег два тыдні, пакуль не дабег да Мадрыда.

Усё яго войска кінулася за ім, не адважваючыся нават азірнуцца назад.

Такім чынам, дзякуючы маёй адважнасці англічане перамаглі ворага.

— Што рабілі-б мы без Мюнхаузена? — гаварылі