Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

СЯРОД БЕЛЫХ МЯДЗВЕДЗЯЎ

Мае сябры былі рады, што я яшчэ жывы.

Наогул у мяне было многа сяброў, і ўсе яны шчыра любілі мяне. Можаце сабе ўявіць, як яны ўзрадаваліся, калі даведаліся, што я не забіты. Яны даўно лічылі мяне мёртвым.

Асабліва радаваўся славуты падарожнік Фіпс, які збіраўся ў гэты час у экспедыцыю на паўночны полюс.

— Мілы Мюнхаузен, я ў захапленні, што магу вас абняць! — усклікнуў Фіпс, як толькі я з‘явіўся на парозе яго габінета. — Вы павінны зараз-жа ехаць са мною, у якасці майго бліжэйшага прыяцеля! Я ведаю, што без вашых мудрых парад мне не будзе ўдачы!

Я, вядома, адразу-ж згадзіўся, і праз месяц мы ўжо былі недалёка ад полюса.

Аднойчы, стоячы на палубе, я заўважыў здалёк высокую ледзяную гару, на якой валтузіліся два белыя мядзведзі.

Я схапіў стрэльбу і скокнуў з карабля проста на ільдзіну, якая праплывала міма нас. Трудна было мне карабкацца па гладкіх як люстра ледзяных скалах, кожную хвіліну скочваючыся ўніз і рызыкуючы праваліцца ў бяздонне, але, не гледзячы