Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

Мухі там велічынёю з авечак, кожнае яблыка не меншае за гарбуз.

Заместа зброі жыхары месяца ўжываюць рэдзьку. Яна заменьвае ім пікі, а калі няма рэдзькі, яны б‘юцца галубінымі яйцамі. Заместа шчытоў яны ўжываюць грыбы-мухаморы.

Бачыў я там некалькіх жыхароў аднае далёкай звязды. Яны прыязджалі на месяц гандляваць. Іх твары былі падобныя на сабачыя морды, а іх вочы

знаходзіліся або на кончыку носа, або ўнізе пад ноздрамі. У іх не было ні павек, ні расніц, і, кладучыся спаць, яны закрывалі вочы языком.

Траціць час на ежу жыхарам месяца ніколі не прыходзіцца. У левым баку жывата ёсць асобныя дзверцы: яны адчыняюць іх і кладуць туды ежу. Потым закрываюць дзверцы да другога абеду, які ў іх бывае раз у месяц. Яны абедаюць усяго дванаццаць разоў у год!