Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/91

Гэта старонка не была вычытаная

Трубачыст узбіраецца на страху, шарманшчынк пачынае граць, марожаншчык крычыць: „гарачае марожанае“ (таму, што на месяцы лёд гарачэйшы за агонь), повар бяжыць на кухню, а салдат страляе ў ворага.

Састарыўшыся, месячныя людзі не паміраюць, а расплываюцца ў паветры, як дым або пар.

На кожнай руцэ ў іх адзін-адзінюсенькі палец, але працуюць яны ім так спрытна, як мы пяцьма.

Галаву сваю яны носяць падпахай і, адпраўляючыся ў падарожжа, пакідаюць яе дома, каб яна не сапсавалася ў дарозе.

Яны могуць раіцца са сваёю галавою, нават калі знаходзяцца далёка ад яе! Гэта вельмі зручна.

Калі цар пажадае даведацца, што думае аб ім яго народ, ён астаецца дома і ляжыць на канапе, а яго галава непрыкметна прабіраецца ў чужыя хаты і падслухоўвае ўсе размовы.