Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/92

Гэта старонка не была вычытаная

Вінаград на месяцы нічым не адрозніваецца ад нашага граду.

У мяне няма ніякага сумнення, што град, яні часамі падае на зямлю, ёсць гэты самы месячны вінаград, сарваны бураю на месячных палях.

Калі вы хочаце паспрабаваць месячнага віна, збярыце некалькі бобак граду і дайце ім добра растаць.

Месячным жыхарам жывот служыць заместа чамадана. Яны могуць зачыняць і адчыняць яго, калі ім уздумаецца, і класці туды ўсё, што захочуць. У іх няма ні страўніка, ні печані, ні сэрца, так што ўнутры яны зусім пустыя.

Вочы свае яны могуць вымаць і ўстаўляць. Трымаючы вока, яны бачаць ім так добра, як быццам яно ў іх у галаве. Калі вока сапсуецца або згубіцца, яны ідуць на базар і купляюць сабе новае. Таму на месяцы вельмі шмат людзей, якія гандлююць вачыма. Там раз-по-раз чытаеш на шыльдах: „Танна прадаюцца вочы. Вялікі выбар аранжавых, чырвоных, ліловых і сініх“.

Кожны год у месячных жыхароў новая мода на колер вачэй.

Той год, калі я быў на месяцы, лічыліся моднымі зялёныя і жоўтыя вочы.

Але чаго вы смеяцёся? Няўжо вы думаеце, што я кажу вам няпраўду? Не, кожнае маё слова ёсць чыстая праўда, а калі вы не верыце мне, адпраўляйцеся самі на месяц. Там вы ўбачыце, што я нічога не выдумліваю і расказваю вам адну толькі праўду.