Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/93

Гэта старонка не была вычытаная

СЫРНЫ ВОСТРАЎ

Не мая віна, калі са мною здараюцца такія дзівы, якія яшчэ не здараліся ні з кім.

Гэта таму, што я люблю падарожнічаць і заўсёды шукаю прыгодаў, а вы сядзіце дома і нічога не бачыце, акрамя чатырох сцен свайго пакоя.

Аднойчы, напрыклад, я адправіўся ў далёкае плаванне на вялікім галандскім караблі. Раптам у адкрытым акіяне на нас наляцеў ураган, які ў адзін момант пазрываў у нас усе парусы і паламаў усе мачты.

Адна мачта ўпала на компас і разбіла яго на кавалачкі.

Усім вядома, як трудна кіраваць караблём без компаса. Мы збіліся з дарогі і не ведалі, куды мы плывем.