Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

Асабліва здзівілі нас птушыныя гнёзды. Яны былі надзвычайна велізарныя. Адно арлінае гняздо, напрыклад, было вышэй за самы высокі дом. Яно было ўсё сплецена з велізарных дубовых ствалоў. У ім мы знайшлі пяцьсот яец, кожнае яйцо велічынёю з добрую бочку.

Мы разбілі адно яйцо, і з яго вылезла птушанё, разоў у дваццаць большае за дарослага арла.

Птушанё запішчала. Яму на дапамогу прыляцела арліца. Яна схапіла нашага капітана, падняла яго да бліжэйшай хмары і адтуль шпурнула ў мора.

На шчасце, ён быў выдатны плавец, і праз некалькі гадзін даплыў да Сырнага вострава.

У адным лесе я быў сведкай як катавалі людзей.

Астравіцяне павесілі на дрэве трох чалавек дагары нагамі. Няшчасныя стагналі і плакалі. Я спытаў іх, за што іх так жорстка караюць. Мне адка-