Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

залі, што яны — вандроўнікі, якія толькі што вярнуліся з далёкага падарожжа і бессумленна хлусяць аб сваіх прыгодах.

Я пахваліў астравіцян за такую мудрую расправу з ашуканцамі, таму што я не цярплю ніякага ашуканства і заўсёды расказваю адну толькі чыстую праўду.

Між іншым, вы, напэўна, і самі заўважылі, што ва ўсіх маіх апавяданнях няма ніводнага слова маны. Маны я не цярплю, і я шчаслівы, што ўсе мае блізкія заўсёды лічылі мяне праўдзівейшым на зямлі чалавекам.

Вярнуўшыся на карабель, мы адразу-ж паднялі якар і адплылі ад цудоўнага вострава.

Усе дрэвы, што раслі на беразе, нібы па нейкаму знаку, двойчы пакланіліся нам у пояс і зноў выпрасталіся, нібы нічога і не было.

Расчулены іх незвычайнай ветлівасцю, я зняў капялюш і паслаў ім развітальнае прывітанне.

Якія далікатныя дрэвы, ці-ж не праўда?


КАРАБЛІ, ПРАГЛЫНУТЫЯ РЫБАЙ

У нас не было компаса, і таму мы доўга блудзілі па незнаёмых морах.

Наш карабель раз-по-раз акружалі страшэнныя акулы, кіты і іншыя морскія страшыдлы.

Нарэшце мы наткнуліся на такую вялікую рыбу, што стоячы каля яе галавы, мы не маглі ўбачыць яе хвост.

Калі рыба захацела піць, яна разявіла ляпу, і рэчка пацякла ў яе горла, цягнучы за сабою наш карабель. Можаце сабе ўявіць, якую мы пе-