Старонка:Прыгоды Мюнхаўзена.pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

ражылі трывогу! Нават я, ужо на што адважны, а і то задрыжаў ад страху.

Але ў рыбіным жываце было ціха, як у гавані. Увесь рыбін жывот быў набіты караблямі, даўно ўжо праглынутымі прагным страшыдлам. О, каб вы ведалі, як там было цёмна! Мы-ж не бачылі ні сонца, ні зораў, ні месяца.

Рыба піла ваду два разы ў дзень, і кожны раз, калі вада ўлівалася ў яе горла, наш карабель падымаўся на высокіх хвалях. У астатні час у жываце было суха.

Дачакаўшыся, калі вада схлынула, мы з капітанам сышлі з карабля пагуляць. Тут мы сустрэлі маракоў з усяго свету: шведаў, англічан, партугальцаў. У рыбіным жываце іх было дзесяць тысяч. Многія з іх жылі там ужо некальні год. Я прапанаваў сабрацца разам і абмеркаваць план вызвалення з гэтай душнай турмы.