якая агалашала, што „на сушы, на моры, у паветры“ і г. д… Палявая імша зазвычай адпраўлялася двойчы: як выяжджалі на позыцыі і на фронце, напярэдадні крывавае бойкі.
Памятаю, аднаго разу пад час палявой імшы на позыцыях варожы самалёт скінуў над намі бомбу. Бомба лучыла акурат у паходны алтар, і ад нашага палкавога ксяндза высталіся толькі акрывяненыя шмоткі. Усе газэты пісалі пра яго, як пра мучальніка, а тым часам нашыя самалёты стараліся гэткім самым спосабам уславіць папоў у стане супраціўнікаў.
Ну і сьмеху было ў нас з гэтым ксяндзом-няўдаліцай! На часовым крыжы, пад якім пахавана было тое, што высталася ад фэльдкурата, назаўтрага ўраньні зьявілася гэткая эпітафія:
Што нам прысьці магло — табе яно прыпала: |
*
Швэйк згатаваў знатны грог — грог куды лепшы за грогі старых маракоў. Гэтага грогу з ахвотай пакаштавалі-б і піраты восемнаццатага стагодзьдзя.
Фельдкурат Отто Кац быў у захапленьні.
— Дзе гэта вы наўчыліся варыць гэткую дзівосную штуку? — запытаўся ён.
— Яшчэ ў тыя гады, як я бадзяўся ў Брэмэне, — адказаў Швэйк, — наўчыў мяне гэта рабіць адзін прапойца-матрос, які заўсёды гаварыў, што грог павінен быць такі моцны, каб матрос, скінуўшыся пасьля яго ў мора, пераплыў увесь Ля-Манш. А ад слабога грогу захлынешся, як шчанё.
— Пасьля такога грогу, Швэйк, правіць палявую імшу — адна асалода! — разважаў фэльдкурат. — Я мяркую перад імшой сказаць колькі слоў на дарогу. Палявая імша — ня жартачкі. Гэта ня то, што адчыкрыжыць імшу ў гарнізоннай турме ці прачытаць казаньне арыштантам. Палявую імшу правіць абы-як няможна. Паходны складаны ці, як той казаў, кішэнны алтар у нас ёсьць… Езус, Марыя! — схапіўся за галаву фэльдку-