Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

сядзеў, як падпечаны, а навокал ужо зачалі паціху лаяцца ды шаптацца, што, значыцца, ён падмахлёўвае і што неяк яго білі ўжо за круцельства, хоць па-праўдзе стары быў вельмі сумленны гулец. У банк сыпаліся крона за кронай. Стаяла там ужо пяцьсот крон. Тут сам шынкар ня вытрымаў. У яго, як на тое ліха, былі нарыхтаваны грошы на разьлік з броварам. Ён іх выняў, падсеў да стала, перш прасадзіў двойчы па сто крон, а потым заплюшчыў вочы, перавярнуў стул на шчасьце і заявіў, што ідзе на банк. „Гуляем на-адкрыта!“ — сказаў ён. Стары Вэйвода, здаецца, усё на сьвеце аддаў-бы за ўсё, каб прайграць. Усе зьдзівіліся, калі ён пакінуў сабе сёмку, што выпала. Шынкар ухмыльнуўся сабе ў бараду, у яго было дваццаць адно. Стары ўзяў другую сёмку і зноў яе сабе пакінуў. „Цяпер выйдзе туз ці дзесятка“, — зазначыў зларадна шынкар. — „Кладу галаву, што вам прышоў капут“.

Усе зацялі дух. Вэйвода цягне, і зьяўляецца... трэцяя сёмка. Шынкар зьбялеў, як сьнег (гэта былі ў яго апошнія грошы), і пайшоў на кухню. Праз хвіліну прыбягае хлапец, што быў у яго ў навуцы, крычыць, каб хутчэй ішлі зьняць шынкара, што ён вісіць на ваконнай ручцы. Вынялі мы яго з пятлі, аджывілі і селі гуляць далей. Грошай ні ў кога ня было, — усе грошы былі ў банку ў Вэйводы. А Вэйвода сваё: „Маленькая, благенькая, сюды“, і рады быў-бы ўсё спусьціць, але праз тое, што яму перасталі давяраць, мусіў даваць здымаць калоду і выкладаць карты на стол, — дык ніяк ня мог ані змахляваць, ані перабраць сумысьля. Ад таго, як яму шанцавала, усе ачмурэлі. Умовіліся, калі ня хопіць гатоўкі, гуляць пад расьпіскі. Гульня цягнулася колькі гадзін і, перад старым Вэйводам расьлі тысячы за тысячамі. Камінар вівават быў у банк больш, як паўтара мільёны, вугляр з Здэраза — блізка мільёну, швэйцар з „Сталетняй кавярні“ — восемсот тысяч крон, а фэльчар больш, як два мільёны. У адным толькі катле было больш, як трыста тысяч на кавалках паперы. Стары Вэйвода ішоў на ўсялякія хітрыкі: бегаў бясконца ў прыбіральню, і кожнага разу даваў банкаваць за сябе каму-небудзь іншаму, а як варочаўся, яму паведамлялі, што браў ён і што выпала яму дваццаць адно. Спасылалі па новую калоду, алеі гэта не памагло. Калі Вэй-