Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

У большасьці выпадкаў дзяншчыкі былі рэакцыянэры, і каманда іх ненавідзела. Іншыя з іх былі даказчыкі і з асаблівай асалодай глядзелі, як вязалі каторую з ахвяр іхнага доказу. Яны разьвіваліся ў асаблівую пароду людзей. Эгоізм іхні ня ведаў меж.

*

Паручнік Лукаш быў тыповы страявы афіцэр аўстрыйскае лапікавае монархіі. Кадэцкі корпус вырабіў з яго хамэлеона: на людзях ёй гаварыў па-нямецку, пісаў па-нямецку, але чытаў сяды-тады і чэскія кнігі, а як выкладаў у школе вольнапісаных, што складалася цалкам з чэхаў, дык гаварыў у школе ім таямніча: „Застанемся чэхамі, але ніхто не павінен пра гэта ведаць. Я — таксама чэх...“ Ён меў чэскі народ за сваяасаблівую таемную організацыю, ад якой найлепей быць у баку.

Але наогул чалавек ён быў ніштаваты: не баяўся начальства і клапаціўся пра сваю роту. На манэўрах ён раскватараваў сваю роту з усімі выгодамі па гумнах, па пунях і часьсцяком з свае небагатае пэнсіі станавіў салдатам бочку піва.

Лукаш дужа любіў, як салдаты пелі песьні, і тыя мусілі сьпяваць, ідучы і на вучэньне і з вучэньня. А паручнік, маршуючы са сваёй ротай, падводзіў:

А як ночка надышла,
Авёс вылез з мяшка,
Жумтарыя бум!

Салдаты былі прыхільны да яго, бо ён быў надзвычайна справядлівы і цкаваць каго-небудзь у яго ня было ў звычаі. Унтэры калаціліся перад ім. З найлюцейшага фэльдфэбеля ён на працягу месяца рабіў ягня.

Накрычаць ён быў здольны, але ніколі ня лаяўся. Словы і выразы падбіраў.

— Бачыце, галубок, — казаў ён часам салдату, які правінавачваўся, — сапраўды, мне-б не хацелася вас караць, але нічым не магу вам дапамагчы, бо ад дысцыпліны залежыць бясьпечнасьць арміі. Армія без дысцыпліны — „лазіна, якую хістае вецер“. Калі ваш мундзір не ў парадку, бракуе гузікаў ці яны дрэнна ўшыты, дык гэта значыць, што вы забываецеся на